Лю́двіг Прандтль (; 4.2.1875, г. Фрайзінг, Германія — 15.8.1953) — нямецкі вучоны ў галіне механікі, адзін са стваральнікаў эксперыментальнай аэрадынамікі.

Закончыў вышэйшае політэхнічнае вучылішча ў Мюнхене (1899). З 1904 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1925—47 гадах дырэктар Інстытута гідрааэрадынамікі (г. Гётынген).

Навуковая работа Навуковыя працы па тэорыі пругкасці і пластычнасці, гідрааэрамеханіцы, газавай дынаміцы, дынамічнай метэаралогіі.

Увёў уяўленне аб пагранічным слоі і адрыўным цячэнні пры абцяканні цел. Выканаў фундаментальныя даследаванні турбулентнага цячэння ў трубах, турбулентнасці свабоднай атмасферы і звышгукавога выцякання газаў, увёў крытэрый падобнасці пры цеплаперадачы (лік Прандтля) у рухомых патоках вадкасцей і газаў.

Творы Гидроаэромеханика. Рус. пер. 2 изд. М., 1951.

Літаратура Прандтль Людвіг // — С. 12—13. Лойцянский Л. Г. Механика жидкости и газа. 5 изд. — М., 1978.

Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта