Георгій Карлавіч Вагнер (, Спаск-Разанскі, Разанская губерня — , ) — савецкі і расійскі вучоны, філосаф, гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства і ганаровы грамадзянін горада Разані. Вядомы даследчык старажытнарускага мастацтва Ноўгарада, Суздаля, Пскова, Кастрамы, Уладзіміра, Разані.
Біяграфія У 1930 годзе скончыў у Разані. З 1933 года працаваў у . У 1937 годзе быў арыштаваны і правёў дзесяць гадоў у Магаданскіх лагерах, працаваў на залатых капальнях Калымы. У 1947 годзе вярнуўся ў Разань, але праз два гады быў зноў арыштаваны і атрымаў адміністрацыйную спасылку ў Краснаярскі край, дзе працаваў у геалагічных партыях чарцёжнікам. Пасля рэабілітацыі паступіў на працу ў Акадэміі навук СССР на пасаду старшага лабаранта.
У 1968 годзе прадставіў да абароны кандыдацкую дысертацыю, але яму ў адмысловым парадку (з прычыны выключнай значнасці навуковых прац) была прысуджана ступень доктара мастацтвазнаўства.
Навуковая дзейнасць Асноўны круг навуковых інтарэсаў — Уладзіміра-Суздальская архітэктура і манументальная скульптура, старажытнаруская скульптура XIV-пачатку XVI стагоддзяў, дойлідства Старажытнай Разані, агульныя пытанні тэорыі мастацтва. Аўтар шэрагу фундаментальных навуковых прац.
Узнагароды
У 1980 годзе ўзнагароджаны залатым медалём Акадэміі мастацтваў СССР. У 1983 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. У 1992 годзе Разанскім гарадскім саветам прысуджана званне Ганаровага грамадзяніна горада Разані.
Памяць Імя Г. К. Вагнера ў 1998 годзе прысвоена , якое 4 снежня 2008 года адзначыла сваё 90-годдзеРодной город. Рязанский городской портал — По улицам Рязани прошли… тюбики с краской (05.12.2008) , і Спаскаму гісторыка-археалагічнаму музею.
Надзея Фёдараўна Высоцкая прысвяціла Г. К. Вагнеру сваю кнігу «Жывапіс барока Беларусі».
Публікацыі
(в пер., суперобл.)
(обл.)
Літаратура Вагнер Георгий Карлович: Некролог // Знамя: Спасск. — 1995. — 1 февр. Бабий А. Н. Потомок чудотворцев // Благовест. — 1995. — 2. — С. 8.
(обл.)
Спасылкі Даркевич В. П. Георгий Карлович Вагнер (1908—1995): некролог Маханько М. А. Вагнер Георгий Карлович в «Православной энциклопедии» Панкова Т., Питерский С. Вагнер Георгий Карлович в «Галерее Почётных граждан Рязани» Биография на сайте города Спасск-Рязанский Биография в базе данных «Репрессированные художники, искусствоведы» Биография в базе данных «Воспоминания о ГУЛАГе и их авторы» Бабий А. Мои встречи с Г. К. Вагнером Бабий А., Дудкин В. Он не мыслил себя несвободным Грубе А. Георгий Карлович Вагнер (к 95-летию) // «», 2003, № 8 Исакова М. Наш знатный земляк Георгий Карлович Вагнер (к 100-летию со дня рождения) Зырянов И. Судьба художника: жизнь и творчество Г. К. Вагнера Козлов А. Путь пролёг на Колыму Красногорская И. Столетний юбилей Г. К. Вагнера Морозова А. Георгий Вагнер и его тюремная исповедь Вечер памяти Г. К. Вагнера в «Доме А. Ф. Лосева» Иконы вернулись в храм Работы Г. К. Вагнера в электронной научной библиотеке «РусАрх» Электронная библиотека ВГБИЛ им. М. И. Рудомино — Сочинения Г. К. Вагнера
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы СССР Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Расіі Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Разані Катэгорыя:Нарадзіліся ў Разанскай вобласці