Шаламы́. Сустракаецца таксама варыянт Шыламы́ Пе́ршыя, Шыламы́ Стары́я (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Назва Назва вёскі паходзіць ад назвы рэльефу мясцовасці (узгоркі, бугрыста). Сама вёска размешчана на ўзгорку ў чашападобнай упадзіне. Іншае тлумачэнне паходжання назвы звязваюць са словам «шум».
Гісторыя У 1675 годзе ў сяле Шаламы налічвалася 3 дымы, у 1681 млын на рацэ Пішчані. У 1932 годзе быў створаны калгас «Барэц». У 1939 усе хутаране ссяліліся каля былога панскага фальварку і утварылі вёску (брыгаду) Шаламы-2, ці Шаламы Новыя. У выніку ўзбуйнення да в. Шаламы-1 былі далучаны Шаламы-2, Урэчча 1, Урэчча-2 з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Шаламы-1.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1926 год — 933 чалавекі; 1999 год — 176 чалавек XXI стагоддзе: 2010 год — 100 чалавек; 2011 год — 107 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы працуюць дом сацыяльных паслуг і крама.
Вядомыя асобы Іван Якаўлевіч Яшкін — беларускі мовазнавец
Спасылкі
Шаламы
Катэгорыя:Васькавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна