11-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Была сфарміравана ў сакавіку 1915 года ў Каселе першапачаткова для барацьбы на Заходнім фронце, але неўзабаве была пераведзена ў Галіцыю на Усходні фронт. Была расфармавана 8 верасня 1915 года, затым зноў утворана 26 верасня 1915 года для ўдзелу ў Сербскай кампаніі. 7 студзеня 1919 года была канчаткова распушчана.
Гісторыя баявых дзеянняў
Першае фарміраванне
злева|міні|Штаб 11-й арміі ў красавіку 1915 года падчас наведвання кайзерам Вільгельмам II. міні|Наступленне Цэнтральных дзяржаў супраць Расіі ў 1915 годзе. 22 лютага 1915 года палкоўнік Эрнст фон Врызберг, начальнік Армейскага дэпартамента прускага Міністэрства вайны, прапанаваў стварыць аператыўнае рэзервовае аб’яднанне, змяніўшы штатныя расклады дывізій Заходняга фронта: зменшыць колькасць дывізіённых палкоў з чатырох да трох. Гэтую ідэю ўхвалілі і былі сфармаваны 14 новых дывізій, на базе якіх была створана 11-я армія. Нядоўгі час яна удзельнічала ў бітвы пры Іпры на Заходнім фронце, трымаючы лінію абароны супраць нападу саюзнікаў. 22 красавіка яна была пераведзена і змешчана побач з 4-й аўстрыйскай арміяй пад камандаваннем Макензена ззаду прамежку Гарліцы-Тарнаў, на поўдзень ад ракі Віслы.
У ліпені 1915 года 11-я армія прасоўваецца на расійскую тэрыторыю ў агульным нямецкім наступленні. 11-я армія была распушчана 8 верасня 1915 года і на базе яе штаба быў сфарміраваны штаб Групы армій Макензена.
Баявы склад пад канец красавіка 1915 года
XXXXІ рэзервовы корпус Гвардзейскі корпус X корпус Камбініраваны корпус11-я баварская пяхотная дывізія і 119-я пяхотная дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Паўля фон Кнёйсля 6-ы аўстра-венгерскі корпус
Камандуючыя
генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек (9.03.1915 — 27.03.1915) генерал-палкоўнік (з 22.06.1915 генерал-фельдмаршал) Аўгуст фон Макензен (16.05.1915 — 8.09.1915)
Другое фарміраванне
Новая 11-я армія была створана 23 верасня 1915 года для ўдзелу ў Сербскай кампаніі. Пасля паражэння Сербіі 11-я армія засталася на Салоніцкім фронце для падтрымкі балгарскай арміі. Штаб-кватэра арміі на 31 студзеня 1916 года размяшчалася у Велесе, 5 кастрычніка была перанесена ў Прылеп і заставалася там да адступлення ў Венгрыю ў верасні 1918 года. 7 снежня 1918 года штаб быў перавезен у Аленштайн. Была расфарміравана 7 студзеня 1919 года.
Баявы склад на кастрычнік 1915 года
III корпус Рэзервовы IV корпус Рэзервовы X корпус
Камандуючыя
Генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц (23.09.1915 — 16.04.1916) Генерал ад інфантэрыі Арнольд фон Вінклер (16.04.1916 — 23.07.1916) Генерал ад інфантэрыі Куна фон Штойбен (5.06.1917 — 7.01.1919)
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне