Камара́н (, літаральна «два месяцы») — востраў на поўдні Чырвонага мора каля ўзбярэжжа Емена. Плошча — 108 км². Насельніцтва (2012) — 2200 чал.R. Lee Hadden, The Geology of Yemen: An Annotated Bibliography of Yemen’s Geology, Geography and Earth Science. P. 18
Геаграфія Востраў Камаран месціцца каля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Емена. Аддзелены ад Аравійскага паўвострава вузкім пралівам (1,96 км). Даўжыня — каля 12 км, шырыня — каля 7 км. Мае шэльфавае паходжанне. З трох бакоў акружаны каралавымі рыфамі. Паверхня плоская, толькі на поўдні вылучаюцца пагоркі. Найвышэйшы пагорак — Джабал-Яман (24 м)R. Lee Hadden, The Geology of Yemen: An Annotated Bibliography of Yemen’s Geology, Geography and Earth Science. P. 18.
Клімат засушлівы трапічны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад +25 °C у зімовыя месяцы да +32 °C у летнія. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 80 мм.
Прырода Паверхня вострава Камаран пустынная з частымі пыльнымі бурамі. Галоўнае прыроднае багацце — мангры, якія займаюць каля 7 км узбярэжжаFifth National Report to the Convention on Biological Diversity (2010—2014).
Гісторыя На востраве Камаран захаваліся старажытныя нагрувашчванні ракавін малюскаў, якія падобна такім жа нагрувашчванням на суседнім Фарасане, могуць з’яўляцца рэшткамі палеалітычных паселішчаў. Аднак мясцовае насельніцтва лічыць іх персідскімі магіламіNIGEL GROOM, The island of two moons: Kamaran 1954 . У сярэдзіне 1 тысячагоддзя н. э. Сасаніды сапраўды імкнуліся ўсталяваць кантроль над гэтым рэгіёнамГл.: André Wink, Al- Hind: The slave kings and the Islamic conquest.. Пакінутае персідскае ўмацаванне прыгадвалі і партугальцы. Яны захапілі Камаран у XVI ст., аднак былі вымушаны пакінуць яго ў XVII ст. у сувязі з ціскам аманскіх арабаў. У XVII — пачатку XIX стст. ім валодалі егіпецкіе мамлюкі і розныя валадары еменскіх арабаў.
У 1860 г. на Камаране была пабудавана брытанская тэлеграфная станцыя, але сам востраў перайшоў пад кантроль Асманскай Порты і выкарыстоўваўся як важны транзітны пункт для пілігрымаў у Меку. Асманскія ўлады ўзнавілі старажытныя ўмацаванні, выкапалі калодзежы і зрабілі праходы ў каралавых рыфах. У 1882 г. Камаран наведалі 44 тысячы пілігрымаў. У 1915 г. востраў быў акупаваны брытанскімі войскамі і падпарадкаваны ўладам Брытанскай Індыі. У 1926 г. частку адказнасці за транзітны цэнтр атрымалі прадстаўнікі Галандскай Індыі. Падчас II Сусветнай вайны выкарыстоўваўся для ваенных аперацый супраць італьянскай калоніі Эрытрэя.
У 1967 г. перададзены Паўднёваму Емену. У 1972 г. далучаны ваенным шляхам да Паўночнага ЕменаJ.E. Peterson, The Islands of Arabia: Their Recent History and Strategic Importance. З 1990 г.у складзе аб'яднанага Емена.
Катэгорыя:Астравы Емена Катэгорыя:Астравы Чырвонага мора Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна