14-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Была сфармавана ў верасні 1917 года ў Крайнбурзе для баявых аперацый супраць Італіі. З 10 лістапада штаб арміі размяшчаўся ў Віторыа-Венэце. Увесь час свайго існавання 14-я армія дзейнічала выключна на Італьянскім фронце. Была расфармавана 22 студзеня 1918 года.
Гісторыя баявых дзеянняў
thumb|злева|Бітва пры Капарэце. Лістапад 1915 года. Пасля 11 бітвы пры Ізонцы, калі аўстра-венгерскія войскі былі знясілены і не здолелі б вытрымаць новых атак італьянцаў, яны зноў звярнуліся да германцаў за дапамогай і тыя, апасаючыся калапсу на Італьянскім фронце, паслалі сем дывізій, 540 гармат, 216 мартыраў і каля 100 самалётаў з Заходняга і Усходняга франтоў. Дзеля кантролю гэтых войскаў была створана новая 14-я армія пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі Ота фон Белава, якая размясцілася паміж Толміным і Бовецам. Для ўдзелу ў Бітве пры Капарэце ў склад арміі былі дададзены некалькі аўстра-венгерскіх дывізій.
Пасле паспяховага пачатку наступальнай аперацыі фронт хутка зноў замарудзіўся і завязалася пазіцыйная вайна. Вышэйшае германскае камандаванне вырашыла зняць гэтыя сілы для выкарыстання на іншым фронце. 23 студзеня 1918 года штаб арміі быў адклікан і на яго базе на Заходнім фронце была створана 18-я армія. Германскія войскі на Італьянскім фронце засталіся толькі ў складзе 51 корпуса, які заставаўся там аж да зняцця ў лютым 1918 года.
Баявы склад падчас бітвы пры Капарэце
І аўстра-венгерскі корпус ІІІ баварскі корпус 51 корпус XV аўстра-венгерскі корпус Армейскі рэзерв у складзе трох аўстра-венгерскіх дывізій
Камандуючыя
Увесь час існавання арміі ёю камандаваў генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў
Літаратура
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне