Галья́н азёрныАзёрныя рыбы // . — С. 48, Мундушка (Phoxinus perenurus) — рыба сямейства карпавых. Народныя назвы: аўдотка, сняток.

Апісанне Даўжыня 6—8, часам да 10 см, маса 4,5 г. Цела тоўстае, высокае. Рот канцавы. Луска буйная, шчыльная. Плаўнікі кароткія, закругленыя, хваставы слабавыемчаты. Агульная афарбоўка залацістая, спіна зеленавата-шэрая, бакі зеленаватыя з дробнымі цёмнымі плямкамі. Спінны і хваставы плаўнікі зеленавата-шэрыя, грудныя, брушныя і анальны жоўтыя або чырванаватыя. Афарбоўка рыбы залежыць ад празрыстасці і колеру вады ў вадаёмах.

Пашырэнне Пашыраны ў азёрах басейна рэк Паўночнага Ледавітага акіяна ад Паўночнай Дзвіны на захадзе да Калымы на ўсходзе, у басейне Амура, у Каме, Вятцы, Дняпры. На Беларусі трапляецца толькі ў поймавых вадаёмах і невялікіх закрытых азёрах у басейнах Дняпра і Прыпяці, пераважна ў заіленых вадаёмах або вадаёмах, якія зарастаюць.

Асаблівасці біялогіі Прыдонная рыба. Корміцца водарасцямі, лічынкамі насякомых, дробнымі жукамі.

Полавая спеласць у 2 гады. Нераст парцыённы (май—чэрвень). Ікру адкладвае на водныя расліны. Плоднасць 1,6—18,7 тыс. ікрынак.

Літаратура Шаўцова Т. Гальян азёрны //

Катэгорыя:Карпавыя