Бу́гская а́рмія () — воінскае аб'яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі у часе Першай сусветнай вайны, названая ў гонар ракі Буг.

Была сфармавана 8 ліпеня 1915 года для вядзення баявых дзеянняў супраць Расійскай імперыі. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 31 сакавіка 1918 года.

Гісторыя

Бугская армія была ўтворана 8 ліпеня 1915 года шляхам перайменавання Паўднёвай арміі са штабам у Лемберзе. 20 верасня яе камандуючы, генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, быў прызначаны да адначасовага камандавання Групай армій Лінзінгена () і Бугская армія была падзелена на армейскія групы (), якія былі непасрэдна падпарадкаваны Heeresgruppe. У розны час у яе склад уваходзілі: Армейская група Гронава (), былы XXXXІ рэзервовы корпус Армейская група Марвіца (), былы VІ корпус Армейская група Ліцмана(), былы XXXX рэзервовы корпус

Камандуючыя

Увесь час існавання арміі ёю камандаваў генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, які да гэтага ўзначальваў Паўднёвую армію.

Літаратура

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне