Меда́ль «За адзна́ку ў папярэ́джанні і ліквіда́цыі надзвыча́йных сітуа́цый» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 15 чэрвеня 2005 г.

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Медаль прысуджаецца: За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый; за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ; за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый; за актыўны ўдзел і дапамогу органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца асобы начальніцкага і радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Нашэнне Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

Катэгорыя:Медалі Беларусі