Сэндэ́ра Луміно́са ( — «светлы шлях»), або Перуанская камуністычная партыя светлага шляху Марыятэгі () — экстрэмісцкая леварадыкальная арганізацыя ў Перу.
Прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй урадамі Перу, ЗША, Еўрапейскага Саюза і Канады.
Створана ў 1980 годзе групай перуанскіх камуністаў — прыхільнікаў мааізму. Атрымаўшы падтрымку найбяднейшых пластоў насельніцтва, Сэндэра Луміноса разгарнула супраць урада Перу партызанскую вайну, ахвярамі якой у 1980—1990-я гады сталі каля 30 тысяч чалавек. Нягледзячы на сур’ёзныя страты, якія Сэндэра Луміноса панесла ў пачатку 1990-х гадоў, яна кантралюе значныя тэрыторыі на ўсходзе і ў цэнтральных раёнах Перу з пераважна індзейскім насельніцтвам.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Перу Катэгорыя:Леварадыкальныя арганізацыі Катэгорыя:Партызанскія рухі Катэгорыя:Мааісцкія партыі Перу Катэгорыя:Тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Нацыянальна-вызваленчыя рухі Катэгорыя:Забароненыя палітычныя партыі