Данііл Вячаслававіч Квят (нарадзіўся , , Расія) — расійскі аўтагоншчык, чэмпіён серыі GP3 (2013). З 2014 года па 2020 год выступаў у Формуле-1 у складзе каманд «Тора Роса», «Рэд Бул», AlphaTauri.
Агульная інфармацыя Бацька Данііла — Вячаслаў Квят (нар. 1958) — бізнэсмэн, экс-дэпутат Курултая Рэспублікі Башкартастан, былы кіраўнік рэспубліканскага філіяла Расійскай партыі жыцця; маці — Зульфія (нар. 1972).
Да шасці гадоў Данііл жыў у Уфе, затым разам з сям'ёй пераехаў у Маскву. У 12 гадоў, дзеля аўтаспартыўнай кар'еры Данііла, сям'я пераехала ў Рым. Квят добра ведае англійскую, італьянскую, іспанскую мовы, трохі кажа па-фінску.
Катэгорыя:Спартсмены Расіі