Лілі Марынава Ла́шкава (; нар. , , Балгарыя - 14 чэрвеня 2013, , Балгарыя) — балгарскі мовазнавец і перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1972). Скончыла ў 1966 годзе Сафійскі ўніверсітэт, дзе працуе на кафедры славянскага мовазнаўства.
Навуковая дзейнасць Удзельніца беларуска-балгарскіх навуковых сімпозіумаў па параўнальным мовазнаўстве ў Мінску (1976, 1982, 1987), Сафіі (1979). Аўтар даследаванняў «Пра некаторыя функцыянальныя адпаведнасці балгарскага азначальнага члена ў беларускай мове» (1976; разам з Л. Куевай-Шверчак), «Да тыпалогіі складаных прыметнікаў у беларускай і балгарскай мовах» (1983) і інш.
Пераклады На балгарскую мову пераклала аповесці «Дрыгва» Я. Коласа, «Найдорф» І. Пташнікава, «Запіскі Занядбаўшы» Б. Саначкі, «Раданіце» А. Кудраўца, асобныя апавяданні Я. Коласа, Л. Гаўрылюка, М. Гіля, Г. Далідовіча, Кудраўца, Пташнікава для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мовазнаўцы Балгарыі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Сафійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Балгарыі Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на балгарскую мову