У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі:
Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь; гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай; гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Карта размяшчэння гарадоў Гомельскай вобласці Гарады з насельніцтвам:
— 500 000 і больш— ад 10 000 да 19 999— ад 100 000 да 199 999— ад 5 000 да 9 999— ад 50 000 да 99 999— 4 999 і менш— ад 20 000 да 49 999
Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць гарадоў і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гомельскай вобласці Беларусі налічвалася 18 гарадоў, сярод якіх 1 горад абласнога падпарадкавання і 17 — раённага, у тым ліку:
НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах200 000 і больш5,56 %49,13 %ад 100 000 да 199 9995,56 %11,07 %ад 50 000 да 99 99916,67 %21,44 %ад 20 000 да 49 99911,11 %7,34 %ад 10 000 да 19 99922,22 %5,97 %ад 5 000 да 9 99927,78 %4,35 %4 999 і менш11,11 %0,70 %Сума100,00 %100,00 %
На 1 студзеня 2017 іх колькасць была тая ж самая.
Спіс гарадоў Гомельскай вобласці Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.
+Гарады Гомельскай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацініцайРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1ГомельHomieĺгорад Гомель+10,89 %2МазырMazyrМазырскі+2,77 %3ЖлобінŽlobinЖлобінскі+0,27 %4СветлагорскSvietlahorskСветлагорскі−2,06 %5РэчыцаRečycaРэчыцкі+1,97 %6КалінкавічыKalinkavičyКалінкавіцкі+5,04 %7РагачоўRahačoŭРагачоўскі+3,33 %8ДобрушDobrušДобрушскі+2,35 %9ЖыткавічыŽytkavičyЖыткавіцкі+0,79 %10ХойнікіChojnikiХойніцкі−9,71 %11ПетрыкаўPietrykaŭПетрыкаўскі−4,86 %12ЕльскJeĺskЕльскі−6,59 %13Буда-КашалёваBuda-KašaliovaБуда-Кашалёўскі−6,17 %14ВеткаVietkaВеткаўскі+5,89 %15ЧачэрскČačerskЧачэрскі+4,02 %16НароўляNaroŭliaНараўлянскі−2,47 %17ВасілевічыVasilievičyРэчыцкі−14,63 %18ТураўTuraŭЖыткавіцкі−6,64 %
Галерэя
Гл. таксама Гарады Беларусі
Зноскі