Про́сцеёўНапісанне Просцеёў згодна з картай да арт. Чэхія. ( , был.  — Про́сніц) — горад на ўсходзе Чэхіі, у раёне Просцеёў Оламаўцкага края. Размешчаны ў геаграфічнай вобласці Гана, за 18 кіламетраў на паўднёвы захад ад Оламаўца. Колькасць насельніцтва — 46 037 чалавек (2009).

Гісторыя Першы піьсомвы ўспамін датуецца 1141 годам. Ужо ў XIII стагоддзі атрымаў права трымаць рынак. З 1390 года праводзяцца штогадовыя кірмашы, што было раўнасільна наданню гарадскога статусу. У гэты перыяд горад належаў феадальнаму роду Краварнаў, У 1495—1599 гадах у валоданні роду Пернштэйнаў, у 1599—1848 гадах Ліхтэнштэйнаў.

На працягу XX стагоддзя Просцеёў заставаўся адным з цэнтраў тэкстыльнай і швейнай прамысловасці Чэхіі.

Тэрытарыяльны падзел

Горад Просцеёў складаецца з наступных кадастравых частак: Просцеёў Чэхавіцы Чэхуўкі Домамысліцы Красіцы Врагавіцы Жэшаў

Гарады-пабрацімы Бурленгэ, Швецыя Сьрода-Велькапольска, Польшча Хоерсверда, Германія Высаке Татры, Славакія Санкт-Пёльтэн, Аўстрыя Росаш, Варонежская вобласць, Расійская Федэрацыя

Вядомыя асобы Іржы Волькер (1900—1924) — чэшскі паэт і драматург.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Оламаўцкага края Катэгорыя:Маравія