Крымсккарта Краснадарскага края — () — горад (з 1958 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Крымскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 56,5 тыс. чалавек (2007).

Гісторыя Заснаваны ў 1862 годзе салдатамі Крымскага пяхотнага палка як умацаваны пункт. Да 1958 года — станіца Крымская. У час Вялікай Айчыннай вайны станіца была адным з важных абарончых пунктаў на шляху наступлення нямецка-фашысцкіх войскаў на Паўночны Каўказ. У час вызвалення станіцы і Крымскага раёна загінулі больш за 18 тысяч чырвонаармейцаў (5000 з іх пахаваны ў Крымску).

Геаграфія Горад размешчаны на Кубана-Прыазоўскай нізіне на беразе невялікай ракі Адагум (левы прыток Кубані ў перадгор’ях заходняй часткі Галоўнага Каўказскага хрыбта), за 87 км ад Краснадара. Вузлавая чыгуначная станцыя (Крымская) Паўночна-Каўказскай чыгункі на лініі Краснадар—Новарасійск, адгалінаванні на станцыі Каўказ (паром на Керч), Анапу, Цімашоўск.

Эканоміка Цэнтра сельскагаспадарчага раёна. Харчовая прамысловасць: кансервавы камбінат, вінны, малочны заводы і іншыя. Камбікормавы завод, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Краснадарскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1862 годзе