То́маш Пе́кгарт (; нар. , Сушыцы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, нападнік польскага клуба «Легія» з Варшавы і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Клубная кар’ера Ураджэнец горада Сушыцы, Пекгарт навучаўся футболу ў школе гарадской каманды «Сушыцы», а таксама выступаў за клуб «Клатаві». У 2003 годзе ён паступіў у акадэмію пражскай «Славіі», у якой навучаўся да 2006 года. Летам 2006 года ён адправіўся ў Англію на стажыроўку ў акадэмію каманды «Тотэнхэм Хотспур»Spurs to sign teenage Czech star. BBC Sport. Выступаючы за каманду акадэміі, Томаш правёў 20 гульняў, забіўшы 19 мячоў. У рэзервовай камандзе ён правёў 12 гульняў, але з-за траўмы выбыў са строю. Адзін з яго галоў стаў пераможным у матчы супраць «Ланса» ў лістападзе 2006 года.

У жніўні 2008 года Пекгарт падпісаў кантракт з «Саўтгемптанам», клубам з Футбольнай лігі Англіі. Паводле гэтага дагавора, аднак, ігрок выступаў на правах арэнды да студзеня 2009 годаSaints land Spurs striker. Sky Sports. 14 верасня 2008 года Томаш дэбютаваў у складзе «Саўтгемптана», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Куінз Парк Рэйнджэрс», які яго каманда прайграла з лікам 4:1QPR 4-1 Southampton. BBC Sport. Першы гол ён забіў у гульні супраць «Іпсвіч Таўн», давёўшы выніковы лік да 2:2. У склад «шпор» ён вярнуўся ў студзені 2009 года і зноў на правах арэнды адправіўся гуляць у іншы клуб, на гэты раз у родную «Славію», падпісаўшы з ёй кантракт тэрмінам на год у самы апошні дзень трансфернага акна.

12 студзеня 2010 года клуб «Баўміт» падпісаў кантракт з Томашам на тры з паловай гады. Сума, выплачаная за пераход іграка, не выдавалася. Праз паўгода Томаш адправіўся ў «Спарту» на правах арэнды.

З 1 ліпеня 2011 года Томаш з’яўляўся іграком нямецкага клуба «Нюрнберг». 28 жніўня 2014 года ігрок падпісаў трохгадовы кантракт з нямецкім клубам «Інгальштат 04», які выступаў у Бундэслізе 2Pekhart přestoupil z Norimberku do Ingolstadtu. Aktuálně.cz. У сезоне 2014/15 разам з «Інгальштатам» выйграў Другую Бундэслігу. У лютым 2016 года перайшоў у грэчаскі АЕК.

У ліпені 2017 года далучыўся да дзейнага чэмпіёна Ізраіля — клуба «Хапаэль» з Беэр-Шэвы. У жніўні 2018 года перайшоў у клуб іспанскай Сегунды «Лас-Пальмас», а ў лютым 2020 года падпісаў кантракт з варшаўскай «Легіяй», разам з якой двойчы стаў чэмпіёнам Польшчы. У жніўні 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Газіянтэпам», аднак ужо ў лістападзе пакінуў клуб, а ў студзені 2023 года вярнуўся ў «Легію».

Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чэхіі 22 мая 2010 года ў матчы супраць зборнай Турцыі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Саўтгемптан Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Ябланец Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Нюрнберг Катэгорыя:Ігракі ФК Нюрнберг II Катэгорыя:Ігракі ФК Інгальштат 04 Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Беэр-Шэва Катэгорыя:Ігракі ФК Лас-Пальмас Катэгорыя:Ігракі ФК Легія Варшава Катэгорыя:Ігракі ФК Газіянтэп