Ду́бічы-Царко́ўныя () — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтр гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства.
Гісторыя Вёска ўпершыню ўспамінаецца ў 1568 годзе, калі кароль Жыгімонт Аўгуст перадаў падкамораму дарагіцкаму Станіславу Хандынскаму воласць кляшчэльскую — 6 вёсак, якія раней прыналежалі бельскаму староству. Вёска Дубічы Царкоўныя размяшчалася на ўсход ад сённяшняга месца ва ўрочышчы Бахматы, на гасцінцы з Бельску ў Камянец. У XVII ст. вёска пасля вялікага пажару была перанесеная ў новае месца. У ліпені 1944 г. падчас савецка-нямецкіх баёў Дубічы былі цалкам спаленыя. Прыхадская Пакроўская царква была адбудаваная толькі ў 1948 г., а ў 1954 г. была створаная гміна Дубічы-Царкоўныя.
Насельніцтва Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія размаўляюць падляшскім дыялектам. Вёска заселеная галоўным чынам праваслаўнымі. Сярод іншых веравызнанняў сустракаюцца тут баптысты, пяцідзясятнікі і толькі невялікая колькасць каталікоў.
Культура У 2025 годзе выйшла кніга расказаў аўтарства карэспандэнта газеты «Ніва» і фельетаніста Мікалая Панфілюка «Мой лёс — Дубічы-Царкоўныя».
Вядомыя асобы Іван Краскоўскі (1880—1955) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог. Ян Чыквін (1940–2022) — беларускі паэт, рэдактар часопіса «Тэрмапілы».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі