Альфо́нс Ільі́ч Тышке́віч (нар. г., в. Ліпкі Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага аблвыканкаму (1986—1994), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9, 11 і 12-га скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 5 ліпеня 1938 годаТишкевич — Члены Совета Республики Официальный сайт Совета Республики ў вёсцы Ліпкі Смалявіцкага раёна.
Скончыў Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе механікам на швачнай фабрыцы імя Крупскай. У гэтым жа годзе паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (цяперашні Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, скончыў яго ў 1963 годзе па спецыяльнасці інжынер-механік, завочна Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
З 1963 па 1967 гады працаваў інструктарам Мінскага сельскага абкама ЛКСМБ, 1-м сакратаром Вілейскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам арганізацыйным аддзелам Мінскага абкама ЛКСМБ.
З 1967 па 1986 гады — інструктар, намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ, намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці ЦК КПБ. У 1975 абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 9-га скліканняТишкевич Альфонс // Кто есть кто в Беларуси. — Москва: Книжный дом «Университет», 1999. ISBN 5-8013-0068-6.
З 1986 па 1994 гады працаваў старшынёй выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў.
Член ЦК КПБ, народны дэпутат БССР і абласнога Савета народных дэпутатаў.
14 студзеня 1997 года быў абраны ў Савет Рэспублікі, ад 22 студзеня 1997 году — старшыня пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы, член прэзідыума СаветаПостановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 22 января 1997 г. № 24-СР/I О Президиуме Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь .
У студзені 1998 года А. І. Тышкевіч быў старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.
Спасылкі Профіль
Катэгорыя:Выпускнікі БДАТУ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ