Канстанці́н Наву́мавіч Длугашэ́ўскі ( — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама (1939—1944) і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1946—1955).

Біяграфія З сялян. Член КПСС з 1928 года.

У 1925—1941 гадах на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. У Вялікую Айчынную вайну на Заходнім, Сталінградскім, 3-м Прыбалційскім франтах.

З 1945 года — першы намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, з 1946 года — старшыня Мінскага гарвыканкама, з 1954 года — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.

З 29 мая 1957 года па люты 1968 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі — камунальнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР.

На XIX — XXI з’ездах КПБ выбіраўся членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 1, 3, 5-га скліканняў.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.

Літаратура ДЛУГАШЭЎСКІ Канстанцін Навумавіч //

Спасылкі

Фота (Длугашэўскі справа, Мінск, 1951 год)

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР