Адыль Рамі (; нар. , Бастыя, Корсіка, Францыя) — французскі футбаліст мараканскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2018).
Клубная кар’ера Першым клубам Адыля стаў «Этуаль Фрэжус Сен-Рафаэль», у які ён трапіў ў 1994 годзе ва ўзросце 9 гадоў. Нягледзячы на вялікае жаданне Рамі займацца футболам прафесійна, яму прыходзілася гуляць толькі ў свабодны час ад працы ў гарадской ратушы, у якой працавала яго маціAdil Rami, l’homme qui a dit non aux Lions . bladi.net. У сезоне 2003/04 Адыль дэбютаваў на аматарскім узроўні ў матчах за свой клуб у чацвёртым дывізіёне чэмпіянату ФранцыіSaison Football 2003/2004 . stat2foot.com.
«Ліль» Пасля свайго пераезду ў «Ліль» Рамі быў адпраўлены ў рэзервовы склад клуба, якім кіраваў Паскаль Планк, трэнер, які паводле слоў самога Адыля даў яму шанс расці ў прафесійным планеAdil Rami, le triomphe de l’insouciance. lavoixdessports.com. За два месяцы да заканчэння сезона 2006/2007 Адыль быў упершыню выкліканы Клодам Пюэлем у асноўны склад клуба. 19 мая 2007 года Рамі дэбютаваў у чэмпіянаце Францыі ў матчы супраць «Асера», выйшаўшы на поле ў стартавым складзе на звыклай пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Праз тыдзень Адыль зноў згуляў з першых хвілін у матчы супраць «Рэна». 4 чэрвеня Рамі падпісаў свой першы прафесійны кантракт, заключыўшы трохгадовае пагадненне з клубам да 2010 годаAdil Rami signe son premier contrat «pro» avec Lille . bladi.net.
«Валенсія» 3 студзеня 2011 года Рамі падпісаў кантракт на 4,5 года з іспанскай «Валенсіяй»Rami to leave Lille for Valencia. uefa.com. Між клубамі было заключана пагадненне аб тым, што Рамі будзе выступаць за «Ліль» да ліпеня, пасля чаго далучыцца да іспанцаў на сталай аснове. Дэбютаваў у складзе «кажанаў» у гульні супраць «Расінга» ў пераможным з лікам 4:3 матчы. У той жа гульні, Рамі забіў свой першы гол за клуб з падачы з вуглавога ўдаруRami netting in his debut for Valencia . ESPN.
«Мілан» Рамі пагадзіўся да далучэння ў склад «Мілана» ў кастрычніку 2013 года, аднак, яго клуб «Валенсія», не даў яму дазволу на пачатак трэніровак з італьянскім клубам да студзеня 2014 года, пакуль арэнда афіцыйна не была зробленаOfficial: Rami Joins Milan. Football Italia.. 6 студзеня Адыль дэбютаваў у Серыі А, выйшаўшы ў якасці замены Крысціяну Сапату ў матчы супраць «Аталанты», якая скончылася з лікам 3:0 на карысць міланцаў. 1 лютага 2014 года ён забіў свой першы гол у Серыі А у матчы супраць «Тарына».
12 ліпеня 2014 года Рамі падпісаў з «Міланам» 3-гадовы кантракт. За іграка італьянцы выклалі 4,25 млн еўраTransfer news: Adil Rami joins AC Milan from Valencia on three-year contract. Sky Sports..
«Севілья» У ліпені 2015 года перайшоў у «Севілью», разам з якой у сезоне 2015/16 выйграў Лігу Еўропы.
«Марсель» У ліпені 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з марсельскім «Алімпікам», сума трансферу склала 6 млн еўра.
У жніўні 2019 года «Марсель» разарваў кантракт з абаронцам пасля таго, як ён адправіўся на здымкі шоу «Форт Баяр» без дазволу клуба«Марсель» расторг контракт с Рами. Он ездил на съемки шоу «Форт Боярд» без разрешения. by.tribuna.com..
«Фенербахчэ» У жніўні 2019 года падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Фенербахчэ»Рами перешел в «Фенербахче». «Марсель» расторг с ним контракт из-за участия в «Форт Боярд». by.tribuna.com.. Аднак, звычайна знаходзіўся на лаўцы запасных, выйшаў на поле толькі ў адным матчы.
«Сочы» У лютым 2020 года далучыўся да расійскага клуба «Сочы»Чемпион мира Рами переходит в "Сочи". football.by.. Ужо ў маі таго ж года разарваў кантракт, так і не згуляўшы за клуб ніводнага матчаРами расторг контракт с "Сочи". Ему не платят по контракту. football.by..
Апошнія гады У верасні 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Баавіштай»Рами перешел в «Боавишту». by.tribuna.com.. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб, а ў жніўні 2021 года далучыўся да «Труа», дзе гуляў да канца сезона 2022/23.
Міжнародная кар’ера Рамі дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 11 жніўня 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі. Да гэтага ў яго быў выбар паміж французскай і мараканскай зборнай, чый трэнер Анры Мішэль прапаноўваў Адылю месца ў складзе перад Кубкам афрыканскіх нацый 2008. Тым не менш, Рамі адхіліў прапанову Мішэля, заявіўшы пра сваё жаданне выступаць у складзе «трохкаляровых». Адыль заявіў аб тым, што ён аддасць перавагу «прадстаўляць Марока ў французскай зборнай».
Дасягненні «Ліль»: Чэмпіён Францыі: 2011 Уладальнік Кубка Францыі: 2011
«Севілья»: Пераможца Лігі Еўропы: 2016
Францыя: Чэмпіён свету: 2018
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фрэжус Катэгорыя:Ігракі ФК Ліль Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Сочы Катэгорыя:Ігракі ФК Баавішта Катэгорыя:Ігракі ФК Труа Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе