Емялья́н Пілі́павіч Жуко́віч ( — ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам камунальнай гаспадаркі БССР, наркам фінансаў БССР (1937), старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1934—1937).

Біяграфія Нарадзіўся 17 (29) мая 1897 года.

член РКП(б).

З кастрычніка 1921 па май 1922 года — консул РСФСР у Керкі (Бухара).

Пасля працаваў у органах партыйнага, дзяржаўнага кантролю (Мінск, Магілёў), быў старшынёй Выканаўчага камітэта Віцебскага гарадскога Савета, народным камісарам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.

З сакавіка 1934 па чэрвень 1937 года — старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета.

З чэрвеня да лістапада 1937 года — народны камісар фінансаў Беларускай ССР.

У лістападзе 1937 года арыштаваны.

7 снежня 1937 года І. В. Сталін падпісаў падрыхтаваны НКУС СССР «Спіс асоб, якія падлягаюць суду Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР па Беларускай ССР па 1-й катэгорыі» (г. зн. вышэйшай меры пакарання). Прозвішча Жуковіча было ў гэтым спісе.

Расстраляны 7 снежня 1937 годаСталинские расстрельные списки по Белорусской ССР.

Сям’я Жонка — Жуковіч Кацярына Пятроўна (1905—1992), рэпрэсаваная ў 1937 годзе, персанальны пенсіянер. Сын — Жуковіч Краснаслаў Емяльянавіч (1925—1943), арыштаваны ў жніўні 1943 года гестапа ў Оршы, пакараны смерцю. Cын — Жуковіч Уладзілен Емяльянавіч (1932—1986).

Літаратура Лукашевич, А. Нарком, обреченный временем: К столетию Минфина / А. Лукашевич // Финансы. Учет. Аудит. — 2018. — № 2 (февраль). — С. 44-46.

Спасылкі

Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Народныя камісары фінансаў БССР Катэгорыя:Народныя камісары камунальнай гаспадаркі БССР