Іван Зэ́йдэль (Іаган Георг; ? — пасля 1787) — беларускі архітэктар.

Біяграфія У 1764—1767 гадах кіраваў будаўніцтвам Рундальскага палаца, узведзенага ў 1736—1740 гадах у стылі барока архітэктарам В. Растрэлі каля г. Баўска (Латвія). У 1777—1786 гадах магілёўскі губернскі архітэктар. У 1778—1784 гадах пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлена забудова галоўнай плошчы горада — Губернатарскай. У 1774—1775 гадах стварыў праект будынка павятовых устаноў для гарадоў Магілёўскай губерні: Оршы, Рагачова і Мсціслава (узведзены ў 1780). Распрацаваў тыпавыя праекты правіянцкага склада, правіянцкай і саляной крам для гарадоў Магілёўскай і Полацкай губерняў.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Магілёўскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя