Вюртэмберг-Гогенцолерн () — былая зямля ў ФРГ, створаная ў 1945 годзе з паўднёвай часткі і прускай правінцыі Гогенцолерн. Сталіца — горад Цюбінген. У 1952 годзе зямля Вюртэмберг-Гогенцолерн разам з дзвюма іншымі землям была аб'яднана ў зямлю Бадэн-Вюртэмберг.

Гісторыя У 1945 годзе ў паўднёвай частцы былога і былой прускай правінцыі Гогенцолерн, якія апынуліся пасля вайны ў французскай зоне акупацыі, была створана зямля Вюртэмберг-Гогенцолерн са сталіцай у горадзе Цюбінген. Пры гэтым на паўночнай частцы былога Вюртэмберга і паўночнай частцы былой Рэспублікі Бадэн, якія апынуліся ў амерыканскай зоне акупацыі, была створана зямля Вюртэмберг-Бадэн. З паўднёвай часткі былой Рэспублікі Бадэн, якая таксама апынулася ў французскай зоне, была створана зямля Бадэн.

У 1947 годзе Вюртэмберг-Гогенцолерн прыняў канстытуцыю, а ў 1949 годзе на правах федэральнай зямлі ўвайшоў у наваствораную дзяржаву — Федэратыўную Рэспубліку Германіі. У 1952 годзе адбылося аб'яднанне трох зямель ФРГ — Бадэна, Вюртэмберг-Бадэна і Вюртэмберг-Гогенцолерна ў зямлю Бадэн-Вюртэмберг, якая існуе дагэтуль.

Спасылкі Канстытуцыя зямлі Вюртэмберг-Гогенцолерн (1947)

Катэгорыя:Скасаваныя землі Германіі Катэгорыя:ФРГ Катэгорыя:Гісторыя Бадэн-Вюртэмберга