Юрый Аляксандравіч Марухін (; , вёска Фёдараўка, Разанская вобласцьЗараз — у Сасноўскім раёне, Тамбоўская вобласць, Расія. — , Мінск) — савецкі і беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар і кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1974). Пісаў сцэнарыі і музыку да сваіх дакументальных фільмаў.
Біяграфія З 1960 года працаваў аператарам-пастаноўшчыкам кінастудыі «Беларусьфільм». У 1962 годзе скончыў аператарскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (майстэрня Леаніда Касматава). З 1984 года — рэжысёр мастацкага кіно. У 2000—2001 гадах — старшыня праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Фільмаграфія
Мастацкія фільмы
Рэжысёр «Радаўніца» (1984 г., прэмія «Памяць» на VIII Усесаюзным кінафестывалі ў Мінску, 1985) «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986) «Маці Урагану» (1990) «Уік-энд з забойцам» (1992).
Аператар «Маленькія летуценнікі» (1962, сумесна з А. Забалоцкім, навела «Зорка на спражцы») «Апошні хлеб» (1963, сумесна з А. Забалоцкім) «Любімая» (1965) «Усходні калідор» (1966) «Чакай мяне, Ганна» (1969) «Чорнае сонца» (1970) «Магіла льва» (1971) «Хроніка ночы» (1972) «Чырвоны агат» (1973, навела ў аднайменным кінаальманаху) «Лясныя арэлі» (1975) тэлефільм «Час выбраў нас» (1976, 1-2 серыі) «У профіль і анфас» (1977, сумесна з А. Сіманавым, навела «Вялікая любоў Н. П. Чараднічэнка») «Пункт адліку» (1979) «Разводдзе» (1980) тэлефільм «Зацішша» (1981) «Сад» (1983) «Птушкам крылы не ў цяжар» (1989, сумесна з С. Зубікавым) «Маці Урагану» (1990) «Сцярвятнікі на дарогах» (1991) «Уік-энд з забойцам» (1992) «Тры жанчыны і мужчына» (1998)
Дакументальныя фільмы «Сонца над горадам» (1966, аўтар сцэнарыя, рэжысёр, аператар) «Сяргей Пятровіч» (1968, суаўтар сцэнарыя сумесна з І. Заяц, рэжысёр) «Мінск» (1968, аўтар фільма) «Салдаткі» (1975, аўтар сцэнарыя, рэжысёр) «Свет, які завецца БАМ» (1975, аператар) «Дваццаць тысяч тэатральных сустрэч» (1976, суаператар сумесна з Ю. Шалімавым) «Фантазія» (1977, суаўтар сцэнарыя сумесна з В. Адамчыкам і Д. Зайцавым, рэжысёр, суаператар з А. Сіманавым) «Мы — „Квант“» (1977, суаўтар сцэнарыя сумесна А. Белавусавым, рэжысер, аператар разам з А. Шклярэўскім) «Восень земляроба» (1979, рэжысёр) «Маё Палессе» (1981, суаўтар сцэнарыя сумесна з Ф. Коневым, рэжысер) «Адам і Марылю» (1988, сааўтар сцэнарыя сумесна з Ф. Коневым, рэжысер, аператар) «Ахоўваецца дзяржавай» (1990, суаўтар сцэнарыя сумесна з М. Ткачовым, рэжысёр, суаператар разам з В. Костаравым) «Партрэт не фоне замка» (1992, рэжысёр, аператар) «Дрывасек, дзядок і тутэйшыя» (1994, рэжысёр, аператар) «Конь неўтаймаваны» (1994, аўтар сцэнарыя, рэжысёр, аператар) «Мастак Леанід Шчамялеў» (1998, відэафільм, аўтар сцэнарыя, рэжысёр, суаператар сумесна з В. Купрыянавым) «Паспець да ночы» (2001, відэафільм, рэжысёр).
Узнагароды і прызнанне Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1974); Ордэн «Знак Пашаны» (1981)Юрий Марухин // КИНО-ТЕАТР.РУ ; Прэмія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1997); Прызёр III Нацыянальнага кінафестывалю ў Брэсце «За ўклад у нацыянальную аператарскую школу» (1999); Прызёр Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі (2000).
Памяць На Нацыянальным кінафестывалі (цяпер Рэспубліканскі) і Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» устаноўлены прызы ім. Ю. А. Марухіна за ўклад у беларускі кінематограф і лепшую аператарскую працу. Жыццю і творчасці Ю. А. Марухіна прысвечаны дакументальныя відэафільмы: «Наш Юра» (2002, рэжысёр І. Волчак, Беларускі саюз кінематаграфістаў сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм») «Ён недзе тут…» (2008, рэжысёр В. Шклярэўскі, Беларускі відэацэнтр). Ганаровы грамадзянін горада Мічурынск (2007).
Літаратура
Мару́хин Юрий Александрович // Кино: Энциклопедический словарь. / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987.
Спасылкі Человек, который снимал кино // Беларускі Дом друку Юрий Марухин // КИНО-ТЕАТР.РУ Марухин Юрий Александрович // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия
Катэгорыя:Кінааператары СССР Катэгорыя:Кінааператары Беларусі Катэгорыя:Кінааператары XX стагоддзя Катэгорыя:Кінааператары XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма