Ста́рыца — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Заснаваны 27 лютага 1997Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 февраля 1997 г. № 143 Об образовании Республиканского ландшафтного заказника «Старица» года для аховы спецыфічных поймавых ландшафтаў у даліне р. Дняпро. Плошча заказніка складае 2033 га. Прадстаўлены элементы значна пераўтворанай даліны — стромныя і пакатыя схілы, фрагменты тэрас, эолавых пагоркаў і град, старыцавых азёр, рэчышчы. Заказнік уключае 27 азёр серпападобнай формы і возера Старыца.

У флоры 308 відаў сасудзістых раслін, у т.л. ў Чырвонай кнізе вадзяны арэх плывучы. Растуць па-за межамі сваіх арэалаў вольха шэрая, вяз коркавы, уман звычайны. Шмат гаспадарна карысных відаў. У фаўне вялікая доля антрапаталерантных відаў, многа відаў птушак. У Чырвонай кнізе варакушка, з насякомых — жужалі рашэцісты і фіялетавы, пераліўніца вялікая.

Літаратура

Спасылкі Постановление Совета Министров Республики Беларусь 3 ноября 2022 г. № 749 О преобразовании республиканских заказников «Старица» и «Подсады»

Катэгорыя:ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Быхаўскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе