MAN F2000 — сямейства грузавых аўтамабіляў нямецкай фірмы MAN Nutzfahrzeuge AG. Складалася з грузавікоў колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6 i 8x8.
Прадстаўлена ў 1994 годзе. У 1995 годзе атрымала тытул Грузавы аўтамабіль года («Truck of the year»)International Truck of the Year award .
Апісанне MAN F2000 вырабляўся як шасі колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6, 8x8 (з колавай базай 3500-5275 мм, поўнай масай 18-48 т) і седлавыя і седлава-баластныя цягачы 4x2, 6x2, 6x4, 8x4 (колавай базай 3575-4525 мм, поўнай масай 19-41 т). Мог мець кабіну трох тыпаў: дзённая, спальная стандартная і спальная з падвышаным дахам.
Абсталеўваўся адным з трох рухавікоў: радным 6-цыліндравым аб’ёмам 12 л (у трох варыянтах магутнасці — 310, 360 або 410 к.с.), 12,8 л магутнасцю 460 к.с., а таксама V-падобным дзесяціцыліндравым рухавіком магутнасцю 600 к.с. Рухавікі спалучаліся з каробкамі перадач ZF або Eaton.
Тэхнічныя характарыстыкі MAN 19.403, седлавы цягач, 4x2MAN niezbyt wygodny, ale trwały // truck.pl
Дапушчальная поўная маса: 44000 кг Уласная маса: 6800 кг Колавая база: 3575 мм Аб’ём / цыліндры: 12 л / Р6 Магутнасць: 410 к.с. пры 2000 аб/хв Макс. круцільны момант: 1850 Н•м пры 1250 аб/хв Каробка перадач: механічная, 16 + 1
MAN 19.603, 4x2
Мадэль рухавіка: D 2840 LF Аб’ём / цыліндры: 18,27 л / V10 Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм × 142 мм Магутнасць: 591 к.с пры 1700—1900 аб/хв Макс. круцільны момант: 2700 Н•м пры 1100—1450 аб/хв Каробка перадач: ZF Ecosplit 16S251, механічная, 16-ступеньчатая
MAN 26.464 FPLT, седлавы цягач, 6x2
Дапушчальная поўная маса: 44000 кг Мадэль рухавіка: D 2876 F06 Аб’ём / цыліндры: 12,8 л / Р6 Ступень сціску: 17,0:1 Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм x 166 мм Магутнасць: 460 к.с. (338 кВт) пры 2000 аб/хв Макс. круцільны момант: 2100 Н•м пры 900—1300 аб/хв Каробка перадач: Eaton RTS17316, механічная, 16-ступеньчатая
MAN 26.603 FNL, бартавы, 6x2
Дапушчальная поўная маса: 26000 кг Уласная маса: 8770 кг Даўжыня × шырыня × вышыня: 18750×2550×4000 мм Колавая база: 4600+1350 мм Аб’ём / цыліндры: 18273 см³ / V10 Магутнасць: 600 к.с. (442 кВт) пры 1800—1900 аб/хв Макс. круцільны момант: 2700 Н•м пры 1100—1300 аб/хв Каробка перадач: ZF, механічная, 16-ступеньчатая Поўная маса двухвосевага прычэпа з бартавой платформай і тэнтам: 14000 кг
MAN 32.364 VFL, самазвал, 8x4
Дапушчальная поўная маса: 32000 кг Мадэль рухавіка: D 2866 LF 35 Аб’ём / цыліндры: 11967 см³ / Р6 Ступень сціску: 17,0:1 Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм x 155 мм Магутнасць: 355 к.с. (265 кВт) пры 2000 аб/хв Макс. круцільны момант: 1600 Н•м пры 1000—1500 аб/хв Каробка перадач: Eaton RTSO12316, механічная, 16-ступеньчатая
Іншыя вытворцы Кабіна і кампаненты F2000 выкарыстоўваліся даччынымі кампаніямі MAN — аўстрыйскімі маркамі і , на грузавіках сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства МАЗ-MAN. Пасля набыцця MAN-ам брытанскай кампаніі кабіна F2000 з’явілася на грузавіках серый ECS і ECM.
Пасля зняцця з вытворчасці і замены на серыю TGA кабіна F2000 атрымала новае жыццё ў Кітаі, дзе яе выкарыстоўвалі некалькі брэндаў, у тым ліку Shaanxi, «CCAT» і «Youngman». Shaanxi таксама пастаўляла кабіну F2000 украінскай кампаніі КрАЗ і расійскай «Тонар».
Спасылкі
Афіцыйны сайт MAN AG
Гл. таксама MAN F90 MAN M2000 MAN E2000 MAN TGA
F2000 Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта