Ані́ва () — заліў Ахоцкага мора, каля паўднёвага берага вострава Сахалін, паміж паўвостравам Крыльёнскі і Таніна-Аніўскі. З поўдня шырока адкрыты ў праліў Лаперуза.
Шырыня заліва 104 км, даўжыня 90 км, найбольшая глыбіня 93 метра. Звужаная частка заліва вядомая пад назвай бухты Ласосяў. Цёплае цячэнне Соя аказвае ўплыў на тэмпературны рэжым і дынаміку цячэнняў унутры заліва, якая носіць зменлівы характар. Заліў багаты рыбай.
Каля берагоў заліва знаходзяцца гарады Карсакаў і Аніва.
Літаратура
— С. 367.
Спасылкі
Катэгорыя:Залівы Ахоцкага мора Катэгорыя:Сахалін Катэгорыя:Залівы Сахалінскай вобласці