Андрэ́й Авяр’я́навіч Куца́к (, в. Жэрдэніўка, Падольская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гайсынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны) — , ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б).
Біяграфія У 1924 годзе скончыў Вышэйшыя педагагічныя курсы у г. Гайсыне, пасля працаваў настаўнікам.
У 1925—1928 гадах на службе ў РСЧА.
Пасля дэмабілізацыі паступіў у Тыфліскі лесатэхнічны інстытут, пасля яго заканчэння працаваў на Гомельскім дрэваапрацоўчым камбінаце, літаральна праз тры гады стаўшы яго дырэктарам, прайшоўшы шлях ад майстра цэху і галоўнага інжынера.
У 1939 годзе быў абраны трэцім сакратаром Гомельскага гаркама КП(б)Б, са студзеня 1941 года — сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б па кадрах.
У жніўні 1941 — лістападзе 1942 года знаходзіўся на пасадзе сакратара Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б, узначальваў надзвычайную камісію па эвакуацыі прадпрыемстваў, з ліпеня 1942 года камісар групы партызанскіх атрадаў.
У жніўні 1943 года быў прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б і ЦШПР на Цэнтральным фронце.
Пасля вызвалення Беларусі быў зноў абраны сакратаром Гомельскага абкама КП(б)Б, з 1948 года — другі сакратар абкама.
З верасня 1952 года па студзень 1954 года працаваў старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, пасля па ліпень 1956 года быў першым намеснікам старшыні.
З діпеня 1956 года ў Мінску — працаваў у дрэваапрацоўчай прамысловасці: быў прызначаны міністрам утворанага Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, пасля яго скасавання ў 1957 годзе працаваў начальнікам Галоўнага ўпраўлення папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускага СНГ, затым да 1963 года быў першым намеснікам начальніка.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1940—1960), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1959).
Узнагароды
Андрэй Куцак узнагароджаны: Ордэнам Леніна, Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам Чырвонай Зоркі, Ордэнам «Знак Пашаны», Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 2 ступені 12 медалямі
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Міністры БССР Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці