Сяргей Веніямінавіч Дудкін (, пас. Смілавічы, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 4 верасня 1962 года ў пас. Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін па спецыяльнасці «Правазнаўства», юрыст.

Працаваў токарам, фармоўшчыкам на Мінскім аўтамабільным заводзе, вызваленым старшынёй прафсаюзнага камітэта сталеліцейнага цэха № 2, старшынёй заводскага камітэта прафсаюза ліцейнага завода ААТ «МАЗ».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання