Людміла Пятроўна Кубракова (, в. Слабодка, , Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзілася 14 сакавіка 1970 года ў в. Слабодка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Смаленскі інстытут бізнесу і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт».

Працавала справаводам, бухгалтарам дэпартамента бухгалтарскага ўліку і фінансаў ААТ «БПС-Ашчадбанк»; спецыялістам 1-й катэгорыі дэпартамента адміністрацыі ААТ «БПС-Ашчадбанк».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Член Камуністычнай партыі Беларусі.

Асабістае жыццё Замужам, мае дачку і двух сыноў.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскага інстытута бізнесу і прадпрымальніцтва