Ганна Віктараўна Лявіцкая (, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзілася 22 сакавіка 1961 года ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-стаматолаг; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі, спецыяліст па грамадскім здароўі і ахове здароўя; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраванне сацыяльнай сферай.

Працавала ўрачом-стаматолагам, галоўным урачом Міханавіцкай амбулаторыі Мінскага раёна; намеснікам галоўнага ўрача, галоўным урачом Мінскага раёна.

З'яўлялася дэпутатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё Замужам, мае дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання