Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка (, , Гомельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзілася 10 сакавіка 1953 года ў г.п. Бальшавік Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Працоўную дзейнасць пачала статыстыкам камітэта камсамола Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала асістэнтам кафедры гісторыі КПСС, асістэнтам кафедры сацыяльна-палітычнай гісторыі, асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава; дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародны справах і сувязях з СНД.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Лявоненка заявіла«Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў». Хартыя’97:
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Мае сына.
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь