Ганна Люцыянаўна Лапаціна (нар. , в. Гожа, , Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат медыцынскіх навук.
Біяграфія Нарадзілася 2 жніўня 1955 года ў вёсцы Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут.
Працавала ўрачом-тэрапеўтам Калінкавіцкай ЦРБ; урачом-тэрапеўтам участковым установы аховы здароўя «Гомельская гарадская паліклініка № 12»; загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, галоўным урачом установы аховы здароўя «Гомельская гарадская паліклініка № 5»; галоўным урачом установы аховы здароўя «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны дыспансер».
З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Асабістае жыццё Замужам, мае дачку.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання