Леанід Паўлавіч Мажэйка (, г. ) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 18 сакавіка 1954 года ў г. Мінску.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.
Працаваў на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс» дырэктарам аўтобуснага парка № 2.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання