Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч (, в. Дубінка, , Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 24 мая 1956 года ў в. Дубінка Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, заатэхнік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.
Працаваў заатэхнікам, галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці; першым намеснікам, старшынёй Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта