Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч (, в. Паўазер'е, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 22 красавіка 1954 года ў в. Паўазер'е Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў інжынерам, начальнікам аддзела, галоўным інжынерам рамонтна-будаўнічага ўпраўлення гарадскога вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Віцебска; галоўным інжынерам жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага трэста Кастрычніцкага раёна г. Віцебска; намеснікам дырэктара гарадскога вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, начальнікам упраўлення па ўліку і размеркаванні жылля, намеснікам старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З'яўляўся старшынёй Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага скліканняў і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

З'яўляецца дэпутатам Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, членам Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і Рэгламенце.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання