Наталля Васільеўна Гуйвік (нар. , , РСФСР) — беларускі юрыст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзілася 1 кастрычніка 1962 года ў г. Кіраве (РСФСР). Скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут, юрыст.

У 1983 годзе пераехала ў Полацк. Працавала старшым юрысконсультам у Полацкім вытворчым лесанарыхтоўчым аб’яднанні; юрысконсультам вайсковай часці; суддзёй суда Полацкага раёна і г. Полацка.

З’яўлялася старшынёй Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У час выбараў адбыўся скандал, калі стала вядома, што на ўчастку, дзе балатавался Гуйвік, датэрмінова і на месцы жыхарства прагаласавала больш за 50% удзельнікаў выбараў. Супернікам Гуйвік быў журналіст «АНТ» Аляксей Міхальчанка.

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.

У снежні 2017 года адмовілася дасылаць дакументы ў Нацыянальны цэнтр заканадаўчых і прававых даследаванняў для атрымання юрыдычнага заключэння па законапраекце «Аб нарматыўна-прававых актах», які распрацоўваўся і мусіў быць прыняты на адразу дзвюх дзяржаўных мовах. Дагэтуль усе законы прымаліся толькі на адной з дзяржаўных моваў, прычым толькі адзінкі з іх на беларускай. У сваім рашэнні Гуйвік спасылалася на адсутнасць механізму прыняцця закону адразу на дзвюх мовах.

Узнагароды Узнагароджана медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўныя заслугі» (2019)Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017).

Асабістае жыццё Замужам. Муж Міхаіл, мае дачку Вольгу АляксандраўнуУраджэнка Расіі, дэпутатка Гуйвік «зарэзала» першы двухмоўны закон.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі МДЮА Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі