Алганкіны — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, якія размаўляюць на алганкінскіх мовах. Назва паходзіць з мовы малісіт, на якой слова elakómkwik значыць блізкія сваяцкія адносіныAlgonquian Definition & Meaning — Merriam-Webster. Алганкінамі таксама называюць народ амамівініні, што ў нашы дні насяляе Квебек.
Паходжанне Лічыцца, што група алганкінскіх народаў склалася 3000 — 2500 гадоў таму. У XX ст. была высунута гіпотэза аб існаванні ў мінулым протаалганкінскай мовыSergei L. Nikolaev, Toward the reconstruction of Proto-Algonquian-Wakashan, носьбіты якой далі пачатак усім алганкінам. Яе прыхільнікі на аснове лінгвістычных дадзеных сцвярджаюць, што протаалганкіны першапачаткова насялялі тэрыторыі на захад і поўдзень ад Вялікіх азёр і пазней пачалі міграцыю на ўсход. Гэта часткова пацвярджаецца генетыкамі. Яны выявілі сувязь алганкінаў з сіўDistribution of mitochondrial DNA lineages among Native American tribes of Northeastern North America. Археолагі сцвярджаюць, што рух старажытных алганкінаў на ўсход разарваў раннюю Місісіпскую культуру на верхнюю і ніжнюю.
Культура Да прыходу еўрапейцаў алганкіны займаліся паляваннем, збіральніцтвам, рыбалоўствам і земляробствам. Нягледзячы на наяўнасць сталых паселішчаў, вялі вандроўны лад жыцця. Сезонна перамяшчаліся ўздоўж рэк, узбярэжжа акіяна і азёр. Галоўнай сацыяльнай адзінкай з’яўляўся род, які складаўся з нуклеарных сем’яў. Усходнія алганкіны былі аб’яднаны ў канфедэрацыі Вабанакі, паўхатан і магіканаў і інш., што процідзейнічалі пашырэнню канфедэрацыі іракезаў. На захадзе склаліся канфедэрацыі чарнаногіх, Ілінойс, Рада трох агнёў.
Алганкінскія народы аднымі з першых сярод індзейцаў увайшлі ў кантакт з еўрапейцамі, таму знаёмства з іх культурай моцна паўплывала на ўяўленні еўрапейцаў пра народы Паўночнай Амерыкі. Так, звычай беатук фарбаваць цела охрай прывёў да распаўсюджання абразлівага паняцця «чырванаскурыя». З алганкінскіх моў паходзяць словы «вігвам», «макасіны», «вампум», «тамагаўк», «апосум», многія тапонімы Паўночнай Амерыкі.
Спіс алганкінскіх народаў
Абенакі Аджыбвэ Амамівініні (алганкіны) Арапаха Атава Атыкамек Беатук Вампаноаг Вангунк Вапінджэр Гравантры Дэлавары Іну Кікапу Кры Магіканы Малісіт Мантаўкет Масачусет Маскутэн Матапоні Маямі Менаміні Мікмак Месквакі Моэган Нантыкок Нарагансет Наўсет Нехантукет Ніпмук Паменкэ Пасамакуоды Патаватомі Патавомек Паўхатан Пеквот Пенабскот Піскатава Секатан Салто Саўк Чаванок Чарнаногія (пеганы, каінава, сіксікава) Шаены Шаўні Шынекок
Спасылкі Ancestral Art: Information on Algonquian Culture The Algonquians — United States American History Stephen R. Claggett, First Immigrants: Native American Settlement of North Carolina
Катэгорыя:Індзейцы Паўночнай Амерыкі