Анастасія Валер’еўна Дзянісава (, Мінск) — беларуская арыентыроўшчыца, бронзавы прызёр чэпіяната свету па спартыўным арыентаванні 2016 года.
Біяграфія Нарадзілася 29 чэрвеня 1993 года ў Мінску ў сям’і арыентыроўшчыкаў.
У 2011 годзе на Чэмпіянаце Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў заняла 3 месца на спрынтэрскай дыстанцыі. У 2013 годзе на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні сярод юніёраў заняла 3 месца на спрынтэрскай дыстанцыі. У 2014 годзе на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні сярод студэнтаў заняла 2 месца на спрынтэрскай дыстанцыі19th World University Orienteering Championships 2014 — SPRINT Results.
У 2016 годзе на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні ў г. Стромстад (Швецыя) заняла 3 месца на спрынтэрскай дыстанцыіNokian Tyres World Orienteering Championships 2016. Official Results Sprint Final, 6-е месца на сярэдняй дыстанцыі і 8-е месца на доўгай дыстанцыі, паказаўшы высокі сусветны клас і хуткасную вынослівасць на спрынтэрскай дыстанцыі, а таксама здольнасць падтрымліваць высокую хуткасць і беспамылкова праходзіць сярэднія і доўгія дыстанцыі ў спартыўным арыентаванні.
Спасылкі Анастасія Дзянісава — персанальная старонка на сайце eventor.orienteering.org Anastasia Denisova, first Belarusian WOC medalist
Катэгорыя:Спартсмены Беларусі Катэгорыя:Арыентыроўшчыкі Беларусі