Палы́н мяцёлчаты — у крыніцы пад назвай , палы́н лячэбны — С. 96. (Artemisia abrotanum) — шматгадовая кветкавая расліна, паўкуст, від роду сямейства .
Назвы
Палын мяцёлчаты, божа дрэўка, дождзераўёFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, цім’як Ботанический словарь. СПб., 1878., кудравіц, цыпрусНосович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870 Русские лекарственные растения. Т. I. Петроград, 1918..
Батанічнае апісанне
Вышыня расліны ад 50 да 120 см. Неразгалінаваныя парасткі стромкія, драўнеюць амаль цалкам да самых верхавінак, тоўстыя (да 1,5 см у папярочніку).
Лісце шараватага колеру, спачатку апушанае, з часам становіцца амаль голым. Ліставыя пласцінкі двойчы ці тройчы перыстарассечаныя на вузкія доўгія амаль ніткападобныя долі (з-за чаго выглядаюць ажурнымі). Ніжняе і сярэдняе сцябловае лісце з хвосцікамі.
Кветкі сабраны ў шарападобныя дробныя (2—3 мм шырынёй) кошыкі, якія ўтвараюць друзлыя мяцёлкавыя паніклыя суквецці. Краявыя жаночыя кветкі вузкатрубкавыя, абодваполыя сярэднія — трубчастыя. У еўрапейскай частцы Расіі цвіце ў ліпені — жніўні.
Плод — сямянка, спее ў еўрапейскай частцы Расіі ў жніўні — кастрычніку.
Арэал
Паходзіць з Малой Азіі, Усходняга Міжземнамор’я. У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы (вядома паўсюль у сярэдняй паласе, але ў паўночных раёнах рэдка), на Паўночным Каўказе, адзначана на поўдні Заходняй Сібіры і на Алтаі. Аддае перавагу росту ля вады, на пойменных лугах, можа ўтвараць зараснікі, сустракаецца ў лясах, на ўзлесках бярозавых пералескаў, ля жылля чалавека, уздоўж дарог.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне Расліна валодае своеасаблівым прыемным пахам, здаўна выкарыстоўвалася як асвяжальнік паветра.
Дэкаратыўная расліна, выкарыстоўваецца ў садовай культуры.
Выкарыстанне ў кулінарыі Маладыя парасткі прыдатныя для ўжывання ў свежым выглядзе, але толькі ў нязначных колькасцях. Падчас высушвання лісця горыч страчваецца і набываецца характэрны пякучы смак вострай прыправы.
Высушаную траву, сцёртую ў парашок, дадаюць да смажанага мяса за некалькі хвілін да заканчэння гатавання. Можа дадавацца ў хлябы для надання ім спецыфічнага водару, можа выкарыстоўвацца для араматызацыі воцатаў, як дадатак да соусаў і служыць прыправай для страў з дзічыны.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Палын Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе