Міхаі́л Міха́йлавіч Кую́каў (—) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Чырвонаармеец, кулямётчык 3-га батальёна 194-га Чырванасцяжнага Ташкенцкага стралковага палка (162-я стралковая дывізія, 19-ы стралковы корпус, 65-я армія, Цэнтральны фронт). Герой Савецкага Саюза (1944)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

Біяграфія М. М. Куюкаў нарадзіўся ў сяле Абашава (сучасны пасёлак Старабашава, Новакузнецкі раён, Расіі). Па нацянальнасці шорац. Скончыў школу ва ўлусе Мыскі (сучасны горад Мыскі ў Кемераўскай вобласці), курсы трактарыстаў і працаваў у калгасе і лясніцтве. У жніўні 1942 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Прайшоў падрыхтоўку пры ваенным вучылішчы ў Омску. З лютага 1943 г. удзельнік баёў на Цэнтральным фронце. Кулямётчык чырвонаармеец М. Куюкаў вызначыўся ў час баявых дзеянняў на подступах да ракі Сож у Гомельскім раёне. 30 верасня 1943 г. у баі за вёску Скіток удзельнічаў адбіцці 3 контратак праціўніка, быў паранены, але не пакінуў поля бою. Калі кулямёт Куюкава быў пашкоджаны, ён вёў агонь з бранябойнага ружжа і аўтамата да апошняга патрона. Загінуў у гэтым баі.

М. М. Куюкаў быў пахаваны на месцы бою. У 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Калініна Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна

Памяць Бюст Героя на Мемарыяльным комплексе баявой славы ў горадзе Мыскі. У гонар М. Куюкава названыя вуліцы ў гарадах Мыскі, Міждурэчанск, Новакузнецк Кемераўскай вобласці і ў вёсцы Цярэшкавічы Гомельскага раёна. Мемарыяльныя дошкі на фасадзе школы № 1 горада Мыскі, будынку станцыі Карлык (Кемераўская чыгунка) і будынка ваеннага вучылішча ў Омску.

Літаратура  — С. 68.

Спасылкі

Л. Чульжанова, Н. Печенина Подвиг Михаила Куюкова // Информационный центр «Шория» Куюков Михаил Михайлович // Портал Правительства Омской области В память о подвиге пулемётчика Михаила Куюкова // Гомельская районная газета «Маяк» и фото-блог SozhNews Муниципальное автономное общеобразовательное учреждение «Средняя общеобразовательная школа № 1 имени Героя Советского Союза Михаила Михайловича Куюкова»

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Пахаваныя ў Гомельскім раёне