Беташар (, — літар. раскрыццё твару) — абрад знаёмства нявесты з раднёй мужа, адзін з вясельных абрадаў у казахаў і узбекаў.
У старажытнасці твар нявесты, якая прыбыла ў дом да свёкра, не паказвалі ні яму, ні свякрусе. На працягу трох дзён яна начавала без мужа ў кампаніі іншых дзяўчат, а раніцай чацвёртага дня яе твар закрывалі вялікім покрывам-шалем і выводзілі да запрошаных на вяселле ва ўрачыстай вясельнай вопратцы. У ходзе абраду нявесту за рукі вядуць нявесткі і маладыя жанчыны з добрай рэпутацыяй. Адзін з канцоў пакрывала прымацоўваецца да домбры або да кія і спявак-імправізатар (жыршы) пачынае выконваць беташар жыры, адначасова знаёмячы нявесту з бацькамі і раднёй мужа. Нявеста вітае кожнага з іх паклонам, а яны ў сваю чаргу абвяшчаюць падарунак, які яны ўручаць маладым. Пасля беташара пачынаецца абрад шәй ішу (распіццё чаю), у ходзе якога бацькі мужа і іншыя госці ўпершыню п'юць чай з рук нявесты.
З-за таго, што бацькі мужа паспяваюць пазнаёміцца з нявестай да абраду, у сучасным Казахстане цырымонія беташар страціла сваё былое значэнне.
Катэгорыя:Казахская культура Катэгорыя:Узбекская культура