Віцебскі езуіцкі калегіум — навучальная ўстанова Таварыства Ісуса, якая дзейнічала ў Віцебску. Спыніла сваё існаванне ў сувязі з выгнаннем езуітаў з Расійскай імперыі.
Рэзідэнцыя езуітаў у Віцебску Фундатарам рэзідэнцыі езуітаў у Віцебску выступіў Аляксандр Гасеўскі. 26 жніўня 1637 г. ён перадаў на яе карысць частку зямель на Смаленшчыне, якія былі атрыманы ад караля Уладзіслава IV за ўзяцце маскоўскай крэпасці Белай. У 1648 г. пры рэзідэнцыі была адкрыта школа. Першымі яе педагогамі былі Аляксанд Бялінскі і Матвей Змудскі: адзін выкладаў у класе інфімы, а другі — граматыкіБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 59..
Негатыўны ўплыў на развіццё ордэнскай пляцоўкі зрабіла вайна паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай дзяржавай (1654—1667). Спачатку рэзідэнцыя страціла амаль усе смаленскія ўладанні, а потым наогул спыніла дзейнасць пад час варожай акупацыі Віцебска. Неўзабаве школа была адноўлена. Па дадзеных Л.Гжэбня, у 1675 г. у ёй зноў пачалі выкладаць паэтыку, а ў 1676 г. з’явіўся клас рыторыкіGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. Т. Б. Блінова, аднак, сцвярджае, што сярэдняя школа пачала дзейнічаць толькі ў 1678/1679 навучальным годзеБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — C. 68..
Дзейнасць калегіума
Школа У 1682 г. рэзідэнцыя была пераўтворана на калегіум. Далейшае развіццё школьнай справы было перарванае Паўночнай вайной, якая моцна закранула Віцебск. Нармальнае яе функцыянаванне аднавілася толькі ў 1713/1714 навучальным годзе. А ўжо ў 1731/1732 навучальным годзе у Віцебскім калегіуме з’явілася вышэйшая школа — пачалося выкладання філасофіі (Л. Гжэбень адносіць час яе з’яўлення да 1738 г.). З 1751/1752 пачалі выкладаць гісторыю, у 60-я гг. — геаграфіюБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 98—99., а з 1790 г. — архітэктуруБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 132. (выкладаў яе Гаэтана АнджалініCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. ).
У 1783 г. Віцебскі калегіум разам Полацкім заставаўся адзінай езуіцкай установай установай, дзе моладзь магла атрымаць вышэйшую адукацыю. Акрамя таго віцебскія езуіты-педагогі працавалі ў ніжэйшых школах граматыкі ў Чачэрску і ЛазовіцыБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 131.. Таксама як і ў Полацку Таварыства Ісуса здолела практычна манапалізаваць адукацыю ў горадзе. Так, у 1796 г. у шасці класах вучыўся 131 чалавек (у І — 46, у ІІ і ІІІ — 39, у IV — 35, у V — 7, у VI — 4). У 1802 г. колькасць вучняў зменшылася да 70, што, магчыма было звязана з пачаткам узвядзення новага школьнага будынка. Ён быў скончаны у 1808 г. Першы яго паверх быў адведзены пад ніжэйшыя класы і меў залу для прыёму экзаменаў, на другім паверсе размяшчаліся вышэйшыя класы, тэатр і кабінетыGiżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — С. 176 −177.
Калі ў другой палове першага дзесяцігоддзя ХІХ ст. езуіты рашуча адмовіліся падпарадкаваць свае навучальныя ўстановы свецкаму Віленскаму ўніверсітэту, міністр асветы П. В. Завадоўскі загадаў адкрыць у Віцебску дзяржаўную гімназію, каб езуіцкія школы засталіся без вучняўБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 146.. Тым не менш, час паказаў, што падобнымі захадамі парушыць гегемонію езуітаў у адукацыйнай сферы было цяжка.
На момант пачатку вайны 1812 г. ў Віцебску было 16 езуітаў. Рэктар Ігнацій Бжазоўскі распусціў амаль усіх пра ваколічных фальварках. Тыя некалькі чалавек, што засталіся, пільнавалі езуіцкае дабро і даглядалі за параненымі ў шпіталі, на які былі ператвораны памяшканні калегіумаZałęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 361..
Як і ўвесь горад, віцебскія езуіты панеслі ад вайны значныя матэрыяльныя страты. Тым не менш, школа і калегіум уцэлым аднавіліся даволі хутка. У 1817 г. у ёй было 158 вучняў, у 1818 г. — 144 . У 1819/1820 навучальным годзе у Віцебску быў 21 езуіт, а ў школах займаліся 130 вучняўGiżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — С. 177..
Семінарыя Каб даць магчымасць хлопчыкам са збяднелай шляхты бясплатна атрымліваць адукацыю, езуіты стваралі для іх семінарыі. У Віцебску падобную ўстанову стварылі браты Стэфан і Ігнацій Лускіны. Віцебская семінарыя езуітаў пачала работу ў 1753 годзе. Першым яе рэгентам стаў адзін з братоў Лускінаў — ІгнаційGiżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — С. 175.. Семінарысты наведвалі заняткі ў публічнай школе віцебскіх езуітаўБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 202..
Канвікт На змену семінарыі прыйшоў шляхецкі канвікт (пансіён)Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 359., які пачаў дзейнічаць не пазней за 1780 г. У канвікт, які займаў частку калегіума, прымаліся дзеці ад 7 да 14 гадоў. Усе заняткі яны наведвалі бясплатна, але за знаходжанне ў пансіёне трэба было плаціць. Так, у 1803 г. віцебскія езуіты бралі ў бацькоў за гэтую паслугу адносна памяркоўную суму — 100 рублёў срэбрамБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 212., што нічым не адрознівалася ад расцэнак іншых беларускіх канвіктаў. Колькасць канвіктараў рознілася ў залежнасці ад года. Калі ў 1784 г. там было 12 хлопчыкаў і ў 1796 г. — 11, то ў 1803 г. — толькі 7, а ў 1807 г. — ужо 17Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 211..
Музычная бурса і школьны тэатр Музычная бурса пры віцебскай рэзідэнцыі езуітаў з’явілася ў сярэдзіне 70-х гг. XVII ст.Левшук, В.Е. Музыкальное образование в бурсах ордена иезуитов в городском социокультурном контексте белорусских земель Великого княжества Литовского в 1575-1773 гг. / В.Е. Левшук // Актуальные проблемы мировой художественной культуры : материалы Междунар. науч. конф., посвящ. памяти проф. У.Д. Розенфельда (Гродно, 5–6 апр. 2012 г.). В 2 ч. Ч. 1 / ГрГУ им. Я. Купалы ; редкол.: Т. Г. Барановская (гл. ред.) [и др.]. – Гродно :
ГрГУ, 2012. — С. 127.Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 204.. Музычныя інструменты, як і паўсюль у такіх установах, дарыліся дабрадзеямі альбо набываліся самімі езуітамі Так, напрыклад, віцебскі падкаморый Адам Францішак Кісель падараваў у канцы XVII ст. мясцовым езуітам арган за 400 польскіх злотых. У 1737—1738 гг. у капэле бурсы меліся габоі, валторны, трубы, клавікорд, арган, скрыпкі, альты, басэтлі, басоны і квартвіёлыБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 204—205..
Навучэнцы бурсы ўдзельнічалі не толькі ў багаслужэнні, але таксама працавалі на многіх іншых важных царкоўных і свецкіх мерапрыемствах горада. Паводле «Прыхода-расходнай кнігі Віцебскай бурсы», дзейнасць музычнай установы езуітаў прыносіла нядрэнны прыбытак. У 1753 г. даход віцебскай бурсы склаў 1138 злотых, у 1754 г. — 1780, у 1755 г. — 1634, 1756 г. — 1552, а ў 1757 г. — 1646. Бурсісты забяспечвалі музычнае суправаджэнне выездаў ваяводаў ды іх атачэння, вяселляў і г.д.Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 206.. У 1796 г. у бурсе было 14 хлопчыкаў, а ў 1808 — 12.
Яшчэ з 1668 г. ў Віцебску пачаў дзейнічаць школьны тэатр, які ладзіў выступы ў гонар мясцовых ваяводаў ды іншых важных урадоўцаў.
Трэцяя прабацыя Адной са спецыяльных адукацыйных устаноў, якія дзейнічалі пры Віцебскім калегіуме ў 1810—1811 і 1817—1820 гг., была так званая «Трэцяя прабацыя» (tertio probatio). Яна прызначалася для ўсіх членаў Таварыства Ісуса, якія ўжо былі высвечаныя на ксяндзоў і скончылі курс тэалогіі. Пад кіраўніцтвам дасведчанага айца-езуіта, інструктара, удзельнікі Трэцяй прабацыі на працягу года штудыявалі ордэнскае права і, вывучаючы лісты Ігнація Лаёлы, заснавальніка Таварыства Ісуса, і ладзячы штомесячныя сходы, якія праходзілі ў поўным маўчанні, паглыблялі знаёмства з ордэнскай духоўнасцю. Яе інструктарамі былі Юзаф Мікулоўскі (1810—1811) і Алаіз Ландэс (1817—1820).
Бібліятэка Пры калегіуме мелася невялікая бібліятэка. У 1773 г. у ёй было каля 3 000 кніг. У далейшым яе зборы значна ўзбагаціліся за кошт перадачы ёй часткі бібліятэкі Залускіх (каля 500 тамоў), а таксама дзякуючы дарункам езуіта Крыштафа Якеля, які ў 1779 г. прывёз на Беларусь з Багеміі сваю багатую бібліятэку, і рэктара калегіума Яна Заранака (233 кніжкі). Пры гэтым пасля ад’езду езуітаў з краіны ў віцебскай бібліятэцы засталося толькі 3 513 кнігБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 229..
Значныя постаці калегіума
Суперыёры Самуэль Касцюкевіч (1682—1685; у 1680—1682 — суперыёр рэзідэнцыі) Стэфан Высоцкі (1685—1689) Валенцій Германоўскі (1689—1692) Цыпрыян Куноўскі (1692—1695) Бенедыкт Быкоўскі (1695—1698) Аляксандр Хлюдзінскі (1698—1701) Андрэй Сяклюцкі (1701—1704) Войцех Дзенішэўскі (1704—1709) Войцех Багушэвіч (1709—1713) Мацей Каўнацкі (1713—1716) Станіслаў Дыбкоўскі (1716—1727) Міхал Качаноўскі (1727—1731) Ян Ілініч (1731—1735, 1750—1753) Ян Парэцкі (1735—1738) Антоній Міштольд (1738—1740) Юры Баршч (1741—1743) Фелікс Вярбіцкі (1743—1746) Францішак Агінскі (1746—1749) Антоній Хандзінскі (1749—1750) Станіслаў Жаба (1753—1759) Мацей Зубоўскі (1759—1763) Мікалай Трабіцкі (1763—1766) Стэфан Найшэўскі (1766—1772) Казімір Прастрэльскі (1772—1784)
Рэктары Казімір Прастрэльскі (1784—1795) Францішак Юрэвіч (1795—1798) Людвік Ржавускі (1798—1802) Ян Ластоўскі (1802—1805) Ян Заранак (1805—1809, 1813—1817) Ігнацій Бжазоўскі (1809—1813) Ян Марцінкевіч (1817—1820)
Выкладчыкі Гаэтана Анджаліні, педагог, архітэктар; адзін з кіраўнікоў будаўніцтва касцёла Святога Іосіфа ў Віцебску Ігнацій Бжазоўскі, педагог, прафесар і сакратар Полацкай езуіцкай акадэміі Тадэвуш Бжазоўскі, педагог, генерал Таварыства Ісуса Казімір Гласко, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі і Клонгоўз Вуд каледжа (Ірландыя) Норберт Корсак, прафесар каледжа Стоўніхёрст (Вялікабрытанія) Алаіз Ландэс, рэктар Полацкай езуіцкай акадэміі і Цярнопальскага езуіцкага калегіума Антоній Люстыг, асістэнт Генеральнага вікарыя Таварыства Ісуса, правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса, першы рэктар Полацкай езуіцкай акадэміі Рафал Маркіяновіч, прафесар Поалцкай езуіцкай акадэміі, рэктар Цярнвоальскага езуіцкага калегіума, правінцыял Галіцкай правінцыі Таваныства Ісуса Нікодам Мусніцкі, паэт і драматург, прафесар Полацкага езцікага калегіума Якаб Пірлінг, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі, буйны дзеяч Таварыства Ісуса Станіслаў Свентахоўскі, правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса, правінцыял Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса Юзаф Цытовіч, галоўны рэдактар «Полацкага штомесячніка», рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума
Выпускнікі