Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Пацавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1867 годзе з дрэва.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным вертыкальна выцягнутым зрубам пад двухсхільным дахам, трохвугольны ўсечаны франтон якога завершаны цыліндрычным каркасным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай: над алтарнай часткай макаўка. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Франтальны фасад расчлянёны 3 прамавугольнымі дзвярнымі праёмамі з разнымі сандрыкамі і лапаткамі ў прасценках.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мастоўскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Пацавічы (Мастоўскі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1867 год у Беларусі