Плясна́, Гразь, Гнойніца — рака ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Раста (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 64 км². Пачынаецца за 1,4 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Хаўмы, упадае ў Расту за 1 км на захад ад аграгарадка Вайнілы. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча часткова каналізаванае (на працягу 9,6 км ад вёскі Благавічы).
Каля ракі населеныя пункты: Хаўмы, Каласоўшчына, Машок, Благавічы, Удоўск, Самулкі. Каля вёскі Благавічы на рацэ плаціна і сажалка.
Літаратура — С. 440. — С. 231.
Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Прытокі Расты