Ісак Ізраілевіч Бродскі (,  — , Ленінград) — савецкі жывапісец і графік, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1932).

Біяграфія Вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы (1896—1902) ў К. К. Кастандзі і ў Пецярбургскай АМ (1902—1908) у І. Я. Рэпіна. У 1909—1911 гадах на грошы Акадэміі ездзіў па Германіі, Францыі, Іспаніі і Італіі, наведаў на востраве Капры М. Горкага.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і ў 1920-я гады Бродскі удзельнічаў у выставах у Акадэміі мастацтваў, быў экспанентам «Таварыства паўднёварускіх мастакоў», «Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў», «Таварыства імя А. І. Куінджы», «Абшчыны мастакоў».

Памёр 14 жніўня 1939 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Літаратарскіх мастках.

Спасылкі

Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі