Фё́дар Алякса́ндравіч Ля́хаў (студзень , в. Моргавічы Віленскай губерні (цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці), Расійская імперыя — ) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1948—1951)

Біяграфія У тры гады застаўся без бацькі. Маці працавала чорнарабочай на чыгунцы. Працоўную дзейнасць пачаў у 1923 годзе чорнарабочым, затым слесарам майстэрняў дэпо чыгуначнай станцыі ў г. Віцебску.

У 1929 годзе быў абраны другім сакратаром Віцебскага райкама ЛКСМБ, а праз год накіраваны на вучобу ў Камвуз горада Мінска. У маі 1931 года абраны другім сакратаром ЦК ЛКСМБ.

Па рашэнні ЦК УЛКСМ камандзіраваны ў Таджыкскую ССР, займаў пасаду памочніка начальніка палітсектара Наркамзема рэспублікі. У 1938—1939 гадах працаваў сакратаром Ленінабадскага акружкама партыі.

У снежні 1939 года яго вярнулі ў Беларусь, дзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам сельгасаддзела Баранавіцкага абкама партыі, сакратаром Жалудоцкага райкама КП(б)Б.

У перыяд вайны працаваў начальнікам палітаддзела Радзішчаўскай МТС Куйбышаўскай вобласці, сакратаром Маінскага райкама партыі Ульянаўскай вобласці.

У студзені 1944 года прызначаны сакратаром Лёзненскага райкама партыі Віцебскай вобласці, у ліпені 1944 года абраны сакратаром Аршанскага райкама партыі. З гэтай пасады ў студзені 1948 года быў накіраваны для працы старшынёй выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Крыніцы

Спасылкі Председатели Гродненского облисполкома

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне Катэгорыя:Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ