Xanthorhoe fluctuata — матылёк з сямейства пядзенікаў.

Біялагічнае апісанне

Размах крылаў 27-31 мм. Крылы шаравата-белыя з трыма няправільнымі чорнымі плямамі ўздоўж краю пярэдняга крыла, найбуйнейшая ў сярэдзіне. Часам сустракаюцца больш цёмныя (меланістычныя) формы.

Лічынка шэрага або зялёнага колеру з бледным, ромбападобным узорам уздоўж спіны. Яна, як правіла, харчуецца кветкавымі раслінамі сямейства крыжакветныя. Апісаны выпадак харчавання лісця настуркі.

Арэал

Від досыць звычайны і распаўсюджаны. Яго арэал займае велізарную тэрыторыю ад Ірландыі да Японіі. Засяляе таксама Паўночную Афрыку і Блізкі Усход.

Літаратура

Chinery, Michael (1986). Collins Guide to the Insects of Britain and Western Europe (Reprinted 1991) Skinner, Bernard (1984). Colour Identification Guide to Moths of the British Isles

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Пядзенікі