Carterocephalus palaemon — матылёк сямейства тоўстагаловак.

Назва

Відавая назва дадзена ў гонар Палемона — сына кіраўніка горада Архамена Афаманта і яго жонкі Іна.

Апісанне

Імага Размах крылаў складае 29-31 мм. Верхні бок цёмна-карычневага колеру з аранжавымі і залацістымі плямамі. Ніжні бок аранжавы з белымі плямамі, акантаванымі чорным. Маецца выражаны палавы дымарфізм, самкі трохі буйней самцоўTom Tolman, Richard Lewington: Die Tagfalter Europas und Nordwestafrikas, S. 268f, Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, Stuttgart 1998, ISBN 3-440-07573-7 .

Вусень Даўжынёй да 23 мм, мае стройны целасклад. Афарбоўка цела светла-зялёная з падоўжнымі цёмна-зялёнымі і белымі палосамі. Толькі ў апошняй стадыі развіцця яна становіцца цалкам зялёнай. Галава чорная.

Распаўсюджанне Від распаўсюджаны ў Паўночнай Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Засяляе сырыя лугавіны, узлескі хвойных і змешаных лясоў.

Харчаванне Матылі аддаюць перавагу кветкам такіх раслін, як , , , і інш.

Кармавымі раслінамі вусеняў з’яўляюцца розныя , , , , , , , , , , .

Размнажэнне У чэрвені—ліпені матылі кладуць асобныя яйкі на лісце травы. Вусень з’яўляецца прыкладна праз 10 дзён. Ён будуе сабе сховішча, згортваючы ліст ў трубачку, дзе праводзіць час днём, а ноччу выходзіць карміцца. Восенню падужэлыя вусені будуюць новае сховішча, дзе яны праводзяць зіму ў спячцы. Пасля абуджэння вясной гусеніцы акукляюцца. Праз 5-6 тыдняў, у маі—ліпені, у залежнасці ад шыраты, з’яўляюцца матылькіDavid J. Carter: Raupen und Schmetterlinge Europas und ihre Futterpflanzen S. 30.

Літаратура Hans-Josef Weidemann: Tagfalter: beobachten, bestimmen, Naturbuch-Verlag, Augsburg 1995, ISBN 3-89440-115-X Günter Ebert (Hrsg.): Die Schmetterlinge Baden Württembergs Band 2, Tagfalter II. Ulmer Verlag, Stuttgart 1993, ISBN 3-8001-3459-4 John Still: Schmetterlinge und Raupen Europas. Мазаіка Verlag München, Deutschland 1999. David J. Carter: Raupen und Schmetterlinge Europas und ihre Futterpflanzen. Verlag Paul Parey, Hamburg und Berlin 1986, ISBN 3-490-13918-6. Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Тоўстагалоўкі