Іпалі́т Сільве́стравіч Канано́віч (, в. Кукавічы Мінскай губерні (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя — — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1951—1961), ганаровы грамадзянін Слуцка. Член УКП(б).
Біяграфія У 1930 — 1935 гадах на службе ў РСЧА.
З 1935 года на савецкай і партыйнай рабоце.
З'яўляўся адным з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У 1943—1944 гадах — сакратар падпольнага Слуцкага райкама КПБ(б) Б, камісар партызанскай брыгады імя В. П. Чкалова.
Пасля вайны працаваў сакратаром Слуцкага райкама КП(б) Б. У 1948—1950 гадах працуе сакратаром Бабруйскага абкама партыі. З гэтай пасады быў рэкамендаваны ў 1951 годзе для працы старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.
З 1961 па 1963 гады быў намеснікам старшыні Камісіі дзяржаўнага кантролю Савета Міністраў Беларускай ССР. З 1963 года — сакратар Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў, а затым старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак.
Член ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР«Наследие слуцкого края».
Ушанаванне памяці
Ганаровы грамадзянін г. Слуцка. У Слуцке адна з вуліц носіць імя Іпаліта Канановіча.
Літаратура
Спасылкі
Председатели Гродненского облисполкома Кононович Ипполит Сильвестрович. Сайт «Наследие слуцкого края»
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Слуцка Катэгорыя:Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Сакратары Бабруйскага абкама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны